Нарада ў палявых умовах

27 мая 2014

Наступная частка рабочай паездкі ў Мінскую вобласць прайшла ў фармаце нарады ў палявых умовах. На парадку дня стаяў дэталёвы аналіз праблем у кормавытворчасці. Па словах Прэзідэнта, менавіта недасканаласць гэтай сістэмы з'яўляецца галоўнай прычынай невысокай эфектыўнасці ўсёй жывёлагадоўлі. А таму для ўсіх прысутных прагучала галоўная ўстаноўка на найбліжэйшыя дні - поўная мабілізацыя ўсіх сіл на нарыхтоўку кармоў.


Падрабязнасці нарады ў рэпартажы Святланы Канапацкай. Час гутарак і абяцанняў скончыўся. Пара дзейнічаць і даваць вынік. Гэта галоўны пасыл нарады. Жывёлагадоўчая галіна не дае чаканай эфектыўнасці. Цана пытання вылічваецца мільярдамі долараў, якія маглі стаць прыбыткам, але не сталі. Калі не прыняць меры, праблемы нарастуць як снежны камяк. Прэзідэнт сабраў нараду.


Занепакоены Прэзідэнт і сітуацыяй у малочнай галіне. Яна базавая па прыбытковасці. Але за мінулыя тры гады ні адна вобласць не выканала заданні.


Парадокс у тым, што прычыны праблем прысутныя ведаюць, але справа не робіцца. Прэзідэнт мае намер сітуацыю мяняць, але лічыць, што пераконваць працаваць было б недарэчна. Відавочна, што кожны павінен рабіць сваю справу. Сёння мэта - разабрацца ў прычынах праблем і вырашыць іх.


Першым слова бярэ міністр сельскай гаспадаркі. З яго даклада відавочна: практычна ўсе рэгіёны не дабіраюць запланаваных кілаграмаў і літраў, лічаць страты замест прыбытку.


Прычыну таксама называюць - нізкая якасць кармоў. Каб трава стала для жывёл ежай, прычым карыснай, трэба выканаць усяго некалькі ўмоў. Першая - своечасова скасіць, другая - захаваць прапорцыі ва ўтрыманні карысных рэчываў і трэцяя - правільна захаваць кармы. Па кожным з пунктаў шмат парушэнняў, якія зафіксаваў у лічбах і фактах дзяржкантроль.


Калі карову кормяць гнілым сенам, якога чакаць ад яе малака? Хаця б сама выжыла. А сучасны свет далёка крочыў у новых тэхналогіях захавання сенажу. Узяць хаця б палімеры. Чаму іх не прымяняюць - пытанне ў кампетэнцыі кіраўнікоў гаспадарак. Спасылкі на дрэнны фінансавы стан непераканаўчыя. Грошы закапаныя ў сіласных буртах.


Яшчэ адна важная прычына дрэнных кармоў - нізкае ўтрыманне бялку. Як яго павысіць? Навукоўцы, яны ж практыкі, адказ ведаюць.


Навукоўцы наракаюць, што губернатары не заўсёды выконваюць структуру пасяўных плошчаў. Прэзідэнт прыводзіць усе дыскусіі на гэтую тэму да адной роўніцы.


Самыя нізкія працэнты ўборкі травы ў паўночнага рэгіёна. Віцебская вобласць пакуль скасіла 2 працэнты. Уплывае прыродны фактар, гаворыць губернатар і сам вызначае тэрміны ўборкі.


Справіцца з задачай абяцаюць усе рэгіёны. Час пакажа і ўжо вельмі хутка. Рэзервы ёсць. Проста трэба ўключыць на поўную магутнасць сваю працаздольнасць і адказнасць. Менавіта да гэтага заклікаў сёння Прэзідэнт усіх - ад кіраўніка да выканаўцы.


Пытанне захоўвання вырашчанага і ўбранага адно з найважнейшых. Дрэнна захаваць - значыць знішчыць. Прэзідэнт робіць акцэнт на выкананні тэхналогій захоўвання. Нагадвае нядаўнюю гісторыю са Слуцкім мясакамбінатам.


У гэтую гарачую пару, калі дзень год корміць, нельга марудзіць ні хвіліны, пераконвае прысутных Прэзідэнт і заклікае да мабілізацыі ўсіх рэсурсаў. Рашэннем урада для кіраўнікоў АПК ужо адмененыя ўсе водпускі і камандзіроўкі.


Тэмпература за межамі гэтай палявой палаткі была амаль пад 30 градусаў, але яшчэ гарачэй было тут ад напружання за сталом.


Праблемныя пытанні, якія ўзнімалі сёння, Аляксандр Лукашэнка будзе трымаць на кантролі. У хуткім часе Прэзідэнт плануе пабываць у Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Будзе ўзмоцнена ўвага да працы кіраўнікоў і павышэння іх адказнасці. Галоўны крытэрый - эфектыўнасць працы. На гэта будзе накіраваны і новы ўказ Прэзідэнта.