Нарада ў Прэзідэнта - рашэнні на стыку IT і фінансаў

17 марта 2021
Аб лічбавым развіцці Беларусі, аб крыптавалютах і аб прыцягненні капіталу ў беларускі сегмент сусветнай IT-сферы напярэдадні гаварылі на нарадзе ў Прэзідэнта. Наспела неабходнасць  выпрацаваць рашэнні, якія стаяць на стыку IT-галіны і фінансаў. На парадку былі прававыя акты, накіраваныя на спыненне пазапраўных фінансавых аперацый.

Лічбавыя тэхналогіі - пагрозы і магчымасці для развіцця

Зараз "лічба" пранікае ў кожную сферу і ў кожны дом. Глыбока лічбавая трансфармацыя закранула і фінансавыя адносіны. Выкарыстанне токенаў і крыптавалют ужо звычайнасць. У 2017 годзе спецыяльным дэкрэтам, які назвалі  вельмі своечасовым і рэвалюцыйным, стварылі прававыя ўмовы для развіцця гэтых тэхналогій у нас. Ёсць рэальны вопыт, злоўжыванняў у гэтай сферы не дапушчана. 

Адміністрацыю ПВТ прапаноўваецца надзяліць паўнамоцтвамі па кантролі за крыптабіржамі

Урад унёс прапанову, каб кантралюючым органам па дзейнасці крыптабіржаў і лічбавых знакаў з'яўлялася адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій. Прэзідэнт гэту прапанову падтрымаў. 

Пытанні лічбавага развіцця краіны

Таксама размова ішла аб лічбавым развіцці краіны. Савет Міністраў рыхтуе  комплексны ўказ. Ён дазволіць засяродзіць рэсурсы на некалькіх ключавых кірунках, стварыць адзіны орган дзяржрэгулявання, максімальна выкарыстаць замежны вопыт у пабудове лічбавага грамадства. На думку Кіраўніка дзяржавы, пакуль рашэнне гэтых пытанняў неапраўдана зацягнута.