Нарада па пытаннях амністыі і памілавання асоб, асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў, праходзіць у Палацы Незалежнасці

16 апреля 2020
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы,  праект, падрыхтаваны Канстытуцыйным судом, - акт гуманізму ў гонар юбілею Вялікай Перамогі. У спіс уключылі непаўналетніх распаўсюджвальнікаў наркотыкаў, якія знаходзіліся ў арганізаваных групах, а таксама асуджаных за карупцыю. Ім прапаноўваецца скараціць тэрмін адбывання пакарання  на адзін год. 

Адзначым, летась Аляксандр Лукашэнка таксама падпісваў закон аб амністыі. Ён быў прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тады  некаторым асуджаным па артыкуле  аб  незаконным  абароце  наркотыкаў  скарацілі тэрмін на два гады. Каля 6 тысяч асуджаных  вызвалілі ад крымінальнага пакарання. Чвэрць з іх  выйшлі з месцаў пазбаўлення волі.