Удасканальваць сістэму збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны

18 марта 2014
Удасканаленне сістэмы збору другаснай сыравіны і яе перапрацоўкі сёння стала цэнтральнай тэмай абмеркавання на нарадзе ў Прэзідэнта. Больш за паўтара года таму (па аналогіі з краінамі Еўрасаюза) быў уведзены прынцып пашыранай адказнасці. Згодна з ім, збор і перапрацоўка ўпакоўкі і тары, а таксама электроннай тэхнікі леглі на плечы імпарцёра. Аднак, як паказала практыка, не ўсе вытворцы забяспечваюць гэта выкананне. Цяперашнюю сістэму збору другаснай сыравіны і перапрацоўкі Прэзідэнт у першую чаргу раскрытыкаваў з-за нізкай эфектыўнасці.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, дзеючая сістэма не дацягвае да ўзроўню перадавых краін. Каб выправіць сітуацыю, трэба стварыць адпаведныя эканамічныя і арганізацыйныя ўмовы. Прэзідэнт адзначыў і неабходнасць павышэння адказнасці за парушэнне правіл утылізацыі адходаў. Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы не выключае далейшага ўзмацнення жорсткасці дзеючых санкцый. Падрабязнасці нарады ў Прэзідэнта глядзіце ў нашых наступных выпусках.