Удасканаленне сістэмы судовых экспертыз сёння ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта

23 марта 2020
У Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэя Шведа. У фокусе ўвагі - узровень беларускіх спецыялістаў, асабліва ў параўнанні з іншымі дзяржавамі. А таксама супрацоўніцтва з міжнароднымі крыміналістамі.

Сістэма судовых экспертыз сябе зарэкамендавала

Ператварэнні, якія ініцыяваў Кіраўнік дзяржавы яшчэ 7  гадоў  таму, ператварылі  гэтую структуру ў асобную галіну і сёння сістэма сябе ўжо зарэкамендавала. Толькі за мінулы год праведзена больш  чым 280 тысяч экспертыз. Амаль 60 % з іх - медыцынскія. Дарэчы, усе даследаванні выконваюцца максімальна аператыўна - не больш  чым месяц. Некаторыя праверкі і зусім  за  паўгадзіны. Асноўныя задачы Дзяржкамітэта судовых экспертыз нязменныя - аб'ектыўнасць і сумленнасць.

Эфектыўнасць сістэмы пацвярджаецца не толькі лічбамі.  Так, усё больш замежных спецыялістаў звяртаецца да беларускіх калег па дапамогу і вопыт,  расказаў журналістам  кіраўнік ведамства. Упершыню  больш  за 20 груп летась прайшлі ў нас навучанне.

У пачатку месяца ў Мінску адкрыўся вучэбны цэнтр судовай псіхіятрыі, завяршаецца мантаж найноўшых лабараторый ДНК. Сучасныя тэхналогіі і ўнікальныя методыкі даследаванняў дазволілі значна павысіць якасць экспертыз і павялічыць раскрывальнасць злачынстваў, у тым ліку і мінулых гадоў.


У Беларусі ўкаранёны новыя віды экспертыз

На асаблівым кантролі псіхатропы: да 10 тысяч праверак  за год. Дзякуючы нацыянальнаму рэестру, куды ўключаны ўсе вядомыя ў свеце наркатычныя рэчывы, за 6 гадоў у Беларусі не выяўлена ніводнага выпадку з'яўлення невядомых наркотыкаў. За апошнія 2 гады ўкаранёны і новыя віды даследаванняў. Яны дапамагаюць раскрыць справы, звязаныя з парнаграфіяй,  вырашыць канфлікты, звязаныя з абаронай гонару і годнасці  чалавека, абаронай нацыянальных інтарэсаў краіны.