Удасканаленне сістэмы збору і перапрацоўкі другсыравіны стала галоўнай тэмай на нарадзе ў Прэзідэнта

19 марта 2014
Больш як паўтара года таму па аналогіі з Еўрасаюзам у нашай краіне быў уведзены прынцып пашыранай адказнасці. Паводле яго, збор і перапрацоўка ўпакоўкі, электроннай тэхнікі лёг на плечы імпарцёра. Але як паказала практыка, не ўсе вытворцы выконваюць гэтыя патрабаванні. Цяперашнюю схему збору другсыравіны Прэзідэнт раскрытыкаваў праз нізкую эфектыўнасць. Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду дапрацаваць сістэму.

Прэзідэнт паказаў і на неабходнасць павышэння адказнасці за парушэнне правіл утылізацыі адыходаў.