Сацыяльна арыентаваная эканоміка - галоўны арыенцір цяперашняй улады

23 февраля 2016

Сацыяльна арыентаваная эканоміка, у цэнтры якой чалавек, застанецца галоўным арыенцірам цяперашняй улады. Гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі перад тым, як напярэдадні заслухаць даклад аб падатковай і акцызнай палітыцы. Толькі пры выканананні інтарэсаў грамадзян змяненні, якія абмяркоўваюцца, могуць быць падтрыманыя. Захаванне нармальных умоў працы павінна быць абавязковым у працэсе прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка катэгарычна адхіліў ідэю агульнай прыватызацыі і вопыт няўдалых рэформаў суседніх краін.

Акцэнт на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы быў зроблены і на тэме ЖКГ з улікам жыровак, якія ў гэтым месяцы атрымалі беларусы. Прэзідэнт узяў на асаблівы кантроль гэтую сітуацыю. Беларускі лідар яшчэ раз падкрэсліў: меры, якія ўдараць па насельніцтве, адабрэння не атрымаюць.

Аляксандр Лукашэнка даручыў, каб да 1 сакавіка старшыня Камітэта дзяржкантролю, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта і прэм'ер-міністр прадставілі разлікі тарыфаў жыллёва-камунальных паслуг. Кіраўнік дзяржавы заклікаў рыхтавацца да сур'ёзнага папытання і маніторынгу сітуацыі ў эканоміцы.