Сацыяльна-эканамічнае развіццё, пытанні інфраструктуры і добраўпарадкавання. Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам у Магілёве

6 июня 2020
Па традыцыі канец тыдня ў графіку Кіраўніка дзяржавы прысвечаны выязным мерапрыемствам. З рабочай паездкай сёння Аляксандр Лукашэнка ў Магілёве.


Прэзідэнту падрабязна далажылі пра сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці


Асобна спыніліся на пытаннях інфраструктуры і добраўпарадкавання. Важна, каб горад быў не проста прыгожым, але і камфортным. Напрыклад, у гарадскім парку "Падміколле", дзе Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклады, плануюць стварыць сапраўдны турыстычны комплекс з атракцыёнамі, пляжам і дзіцячымі пляцоўкамі. Акрамя таго, за апошнія чатыры гады ў горадзе ўжо капітальна адрамантавалі некаторыя шашы і масты, змяніліся Палац культуры вобласці, школы, радзільны дом, шмат увагі надалі спорту. Неўзабаве з'явяцца новыя кардыяхірургічны корпус, паліклінікі, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы з басейнамі. Абновіцца і дарожная інфраструктура. На гэта, раіць беларускі лідар, можна накіраваць сродкі, сэканомленыя пры рэканструкцыі іншых дарог па краіне. У цэлым вынікамі Аляксандр Лукашэнка застаўся задаволены, аднак добраўпарадкаванне - працэс бесперапынны. Таму Прэзідэнт даў шэраг дадатковых даручэнняў па далейшым развіцці рэгіёна. Асаблівы акцэнт на прамысловай сферы горада, тут трэба будзе правесці рэвізію.


На тэрыторыі парку "Падміколле" знаходзіцца Свята-Мікольскі жаночы манастыр


І сёння, у бацькоўскую суботу, Аляксандр Лукашэнка, вядома, наведаў гэты храм і запаліў свечку. На выхадзе з манастыра Кіраўніка дзяржавы чакалі вернікі. Прыйшлі і тыя, хто даведаўся пра візіт Прэзідэнта. Прама ля храма адбылася незапланаваная размова, якая атрымалася вельмі душэўнай. У гэтыя  хвіліны Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з актывам Магілёўскай вобласці, дзе абмяркуюць самыя надзённыя пытанні не толькі аднаго рэгіёна.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя