Супрацоўніцтва Беларусі і Кітая будзе развівацца дынамічна. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ

27 сентября 2016

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў Указ № 349 "Аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў". Дакумент накіраваны на забеспячэнне паспяховай рэалізацыі сумесных беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў у такіх сферах, як электраэнергетыка, аўтамабілебудаванне, а таксама цэлюлозна-папяровай і тэкстыльнай галінах. Рэалізацыя сумесных інвестыцыйных праектаў стане адной з тэм абмеркавання на вышэйшым узроўні. Заўтра Прэзідэнт Беларусі накіруецца ў Кітай з дзяржаўным візітам.