Адбылася тэлефонная гутарка прэзідэнтаў Беларусі і Украіны

27 марта 2018

Сёння адбылася тэлефонная гутарка прэзідэнтаў Беларусі і Украіны. Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка абмеркавалі правядзенне ў Беларусі дзён культуры Украіны. Яны пройдуць з 7 па 20 ліпеня. На свяце Купалле і на "Славянскім базары ў Віцебску" запланаваныя выступленні і канцэрты ўкраінскіх калектываў. Гаворка ішла і пра падрыхтоўку Першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Ён адбудзецца ў Гомелі ў кастрычніку. Таксама ў гутарцы размова ішла аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў розных галінах. У тым ліку лідары разгледзелі ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых на вышэйшым узроўні падчас узаемных візітаў.