Аб развіцці беларуска-сербскіх адносін сёння гаварылі лідары Беларусі і Сербіі. Адбылася тэлефонная размова нашага Прэзідэнта з калегам Аляксандрам Вучычам. Размова ішла аб цяперашнім стане спраў паміж дзяржавамі і перспектыве ўзаемадзеяння.
У прыватнасці, было адзначана, што ёсць усе ўмовы для таго, каб на практыцы пераўтварыць высокі ўзровень палітычных кантактаў у рэальныя эканамічныя паказчыкі. У гэтай сувязі бакі чакаюць заканчэння электаральнай кампаніі ў Беларусі, каб сустрэцца і дамовіцца аб будучай сумеснай працы і праектах.
Аляксандр Вучыч таксама пацікавіўся здароўем беларускага лідара, адрасаваўшы самыя добрыя пажаданні.
Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Сербіі
30 июля 2020













