Адбылася тэлефонная гутарка прэзідэнтаў Беларусі і Сербіі

20 октября 2015

Томіслаў Нікаліч яшчэ раз цёпла павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на мінулых выбарах. Акрамя таго, лідары дзвюх краін дэталёва абмеркавалі найболей актуальныя пытанні беларуска-сербскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, умовіліся прыняць меры па інтэнсіфікацыі двухбаковага гандлю. Аляксандр Лукашэнка і Томіслаў Нікаліч дамовіліся пра сумесныя крокі па пераадоленні крызісных з'яў у эканамічнай сферы, звязаных з няпростай сітуацыяй у сусветнай эканоміцы.