Сёння адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

19 июня 2013
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі бягучыя пытанні двухбаковых адносінаў і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Асноўны акцэнт прэзідэнты зрабілі на важнасці актывізацыі работы з грамадскасцю па інтэграцыйнай тэматыцы. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падкрэслілі неабходнасць узмацнення папулярызацыі ідэі адзінства трох славянскіх народаў - Беларусі, Расіі і Украіны.


Прэзідэнт Расіі праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку наконт свайго ўдзелу ў саміце Вялікай васьмёркі ў Паўночнай Ірландыі.


Кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў расійскаму калегу наконт вынікаў перамоў, што адбыліся напярэдадні ў Кіеве, і дасягнутых дамоўленасцяў.