Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

16 декабря 2013

Сёння адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін напярэдадні запланаваных на 24-25 снежня ў Маскве пасяджэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы абмеркавалі парадак дня маючых адбыцца мерапрыемстваў, а таксама прадметна спыніліся на тых пытаннях, па якіх на самітах будуць прымацца рашэнні. Падчас размовы былі закранутыя і актуальныя тэмы двухбаковых адносінаў. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запрасіў беларускага калегу паглядзець алімпійскія аб'екты ў Сочы, а таксама ацаніць гатоўнасць да правядзення зімовай Алімпіяды. Прэзідэнт Беларусі плануе за найбліжэйшыя дні азнаёміцца з інфраструктурай Алімпійскіх гульняў у Сочы, а таксама праінспектаваць гатоўнасць беларускіх аб'ектаў да гэтай найважнейшай міжнароднай спартыўнай падзеі.