Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Ізраіля

27 декабря 2021

Прэзідэнты Беларусі і Ізраіля сёння правялі тэлефонную размову. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі двухбаковыя адносіны краін і кірункі іх развіцця, а таксама комплекс гуманітарных пытанняў. Дарэчы, аказалася, што прэзідэнт Ізраіля мае беларускія карані. Беларусь - яго малая радзіма. Сам Іцхак Герцаг з Беразіно, а жонка яго з Гомеля. Падчас размовы лідары краін абмеркавалі графік кантактаў у магчымы і зручны ў сувязі з пандэміяй час. Аляксандр Лукашэнка запрасіў калегу наведаць малую радзіму.