Навіна апошняй гадзіны. Сёння ўвечары па ініцыятыве армянскага боку адбылася тэлефонная гутарка Прэзідэнта Беларусі і Прэзідэнта Арменіі. Армен Саркісян падрабязна расказаў Аляксандру Лукашэнку аб цяперашняй сітуацыі ў краіне, пацвердзіўшы, што яна застаецца складанай. Пытанне будучыні Арменіі сёння стаіць рабром. Таксама Прэзідэнт Арменіі падрабязна расказаў аб гісторыі канфлікту, памылках і недахопах, аб сітуацыі ў парламенце і кансультацыях, якія ён зараз праводзіць з парламенцкімі кааліцыямі.
Абсалютна аднадушныя кіраўнікі дзяржаў у тым, што ў цяперашняй сітуацыі армянскі народ не можа сабе дазволіць парушэнне канстытуцыі, асабліва падчас фарміравання новага ўрада - усё павінна быць у рамках асноўнага закону. Прэзідэнты ўзгаднілі графік далейшых дзеянняў, дамовіўшыся працаваць у кантакце. Таксама ўмовіліся накіраваць у Арменію групу журналістаў для аб'ектыўнага асвятлення падзей, якія адбываюцца ў гэтай краіне. Беларусы жадаюць ведаць праўду аб сітуацыі ў Арменіі, - падкрэсліў беларускі лідар.













