Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Афганістана

15 июня 2015

І сёння па ініцыятыве афганскага боку адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Афганістана. Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Махамад Ашраф Гані даў самую высокую ацэнку поспехам, якіх дасягнула Беларусь у эканамічным і палітычным будаўніцтве, выказаў вялікую зацікаўленасць у развіцці адносін з нашай краінай. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі сітуацыю ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне.

Махамад Ашраф Гані адзначыў, што яго краіна вядзе цяжкую вайну з праявамі тэрарызму, уносячы тым самым вялікі ўклад у барацьбу з тэрорам ва ўсім свеце. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што барацьба з гэтым злом - агульная задача ўсёй сусветнай супольнасці і што для перамогі над тэрарызмам неабходны аб'яднаныя намаганні. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся актывізаваць міждзяржаўныя кантакты па шырокім спектры кірункаў. Прэзідэнт Беларусі запрасіў кіраўніка Афганістана наведаць нашу краіну ў найбліжэйшы зручны для яго час. Запрашэнне было з удзячнасцю прынята.