Сёння па ініцыятыве сербскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Сербіі. Таміслаў Нікаліч павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з высокім узроўнем арганізацыі і паспяховым правядзеннем сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - членаў Мытнага саюза, Украіны з удзелам высокіх прадстаўнікоў ЕС, якая прайшла ў Мінску 26 жніўня. Прэзідэнт Беларусі заявіў, што поспех сустрэчы ўжо ў тым, што бакі пачалі размаўляць напрамую і за круглым сталом абмяркоўваць надзённыя праблемы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў ролю ЕС у недапушчэнні эскалацыі канфлікту ва Украіне і паінфармаваў Прэзідэнта Сербіі, што сёння ў Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоў кантактнай групы Украіна - Расія - АБСЕ.
Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін. Таміслаў Нікаліч асабліва падкрэсліў важнасць актывізацыі супрацоўніцтва ў сувязі са старшынствам яго краіны ў 2015 годзе ў АБСЕ і запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў наступным годзе наведаць Сербію з візітам.














