Адбылася тэлефонная гутарка Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным

23 января 2015

Сёння адбылася тэлефонная гутарка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў як міжнароднага парадку дня, так і двухбаковага супрацоўніцтва. 

У прыватнасці, гаворка ішла аб маючай адбыцца сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, якая, паводле дамоўленасцяў, пройдзе ў найбліжэйшы час. Запланавана таксама сустрэча прэм'ер-міністраў дзвюх краін. Сёння было прынята рашэнне аб правядзенні ў пачатку сакавіка пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. 

Акрамя таго, прэзідэнты Беларусі і Расіі дамовіліся аб сумесных дзеяннях па пераадоленні эканамічных праблем. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі сітуацыю ва Украіне ў сувязі з яе рэзкім абвастрэннем.