Адбылася тэлефонная гутарка Аляксандра Лукашэнкі з Нурсултанам Назарбаевым

11 августа 2014

Адбылася тэлефонная гутарка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым па ініцыятыве казахстанскага боку. Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся меркаваннямі аб стане двухбаковага супрацоўніцтва і развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза. Падчас гутаркі лідары дзвюх краін абмеркавалі ідэю правядзення ў Мінску на вышэйшым узроўні перамоў аб сітуацыі ва Украіне.