Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Нікаласам Мадурам

26 января 2019

Напярэдадні вечарам адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок дэталёва адсочвае сітуацыю ў дружалюбнай Венесуэле і суперажывае чарговаму вітку напружанасці, які падмацоўваецца дэструктыўнымі сіламі як унутры, так і за межамі краіны. Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь паслядоўна выступае за мірнае ўрэгуляванне ўнутранай сітуацыі ў Венесуэле выключна ў рамках прававога поля і канстытуцыі краіны. "Катэгарычна не падтрымліваем любое вонкавае ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, у тым ліку накіраванае на дэстабілізацыю становішча ў краіне", - заявіў беларускі лідар. Ён запэўніў, што Венесуэла заўсёды можа разлічваць на падтрымку Беларусі.