Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна

30 августа 2018

Актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва і графік кантактаў абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Тэлефонная размова адбылася сёння па ініцыятыве расійскага боку. Лідары пацвердзілі неабходнасць правядзення сустрэчы з удзелам кіраўніцтваў урадаў, аб якой дамовіліся на мінулым тыдні ў Сочы. Плануецца, што ў перамовах прымуць удзел прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі, віцэ-прэм'еры, якія адказваюць за нафтагазавы комплекс і сельскую гаспадарку, а таксама міністры фінансаў. Папярэдняй датай гэтай сустрэчы прэзідэнты назвалі 21 верасня.