Адбылася тэлефонная гутарка Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева

6 октября 2014

Падрыхтоўку і правядзенне самітаў сёння Прэзідэнт Беларусі абмеркаваў і з кіраўніком Казахстана. У тэлефоннай гутарцы Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў надалі асаблівую ўвагу праблемам далейшага станаўлення і развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза. Была закранута, у прыватнасці, тэма адначасовай ратыфікацыі дагавора аб саюзе. Таксама кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі далейшае паглыбленне двухбаковых адносін і некаторыя актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.