Адбылася тэлефонная размова А. Лукашэнкі і Н. Назарбаева

6 июля 2020
Сёння адбылася тэлефонная размова Кіраўніка дзяржавы з Першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

Аляксандр Лукашэнка цёпла павіншаваў Назарбаева з 80-годдзем, а таксама з паспяховым пераадоленнем нядаўняй хваробы

 У цэлым у размове гаворка ішла аб развіцці беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянні ў фармаце ЕАЭС. Дамовіліся сустрэцца ў найбліжэйшы зручны час.
Аляксандр Лукашэнка запрасіў Назарбаева, які таксама з'яўляецца ганаровым старшынёй Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, на саміт інтэграцыйнага аб'яднання, які пройдзе ў кастрычніку ў Мінску. 

Абмеркавалі падчас размовы і агульную сітуацыю ў Беларусі і Казахстане

  Нурсултан Назарбаеў перадаў найлепшыя пажаданні беларускаму народу і выказаў падтрымку кіраўніцтву краіны. Кіраўнік дзяржавы адрасаваў прывітанне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву.