Адбылася афіцыйная сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Венесуэлы

3 июля 2013
Са святам супаў першы афіцыйны візіт Нікаласа Мадура ў якасці новага прэзідэнта Венесуэлы ў Мінск. Напярэдадні вечарам яго самалёт сустракалі ў нацыянальным аэрапорце. А ўжо сёння раніцай лідар Баліварыянскай Рэспублікі быў сярод ганаровых гледачоў ваеннага парада. Пасля цырымоніі да Дня Незалежнасці прайшла сустрэча двух прэзідэнтаў - Аляксандра Лукашэнкі і Нікаласа Мадура. Сустракалі лідара Венесуэлы каля Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Тут былі ўсе атрыбуты афіцыйнага пратакола: рота ганаровай варты і гімны дзвюх краін. Абодва прэзідэнты даўно знаёмыя. Нікалас Мадура быў паплечнікам Уга Чавеса, стаяў ля вытокаў усіх беларуска-венесуэльскіх праектаў. І сёння яшчэ раз падкрэсліў: яго краіна будзе і далей іх развіваць. Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што на цяперашнім этапе яму прасцей наладжваць адносіны з Венесуэлай, паколькі раней быў закладзены трывалы фундамент.
Сёння бакі абмеркавалі ўвесь спектр беларуска-венесуэльскіх адносін, а таксама падрабязна спыніліся на некаторых сумесных праектах дзвюх краін. Усе падрабязнасці гэтай сустрэчы ў праграме Панарама, якая выйдзе сёння ў 20:00.