Скарачэнне паставак расійскай нафты ў Беларусь павінна быць замешчана альтэрнатыўнымі варыянтамі

20 января 2017

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, калі прымаў з дакладам віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашку.

Цэнтральнай тэмай сталі перамовы з Расійскай Федэрацыяй аб умовах куплі Беларуссю сырой нафты, а таксама альтэрнатыўныя варыянты замяшчэння і дазагрузкі айчынных НПЗ на фоне скарачэння паставак сыравіны з Расіі. Як адзначыў беларускі лідар, сітуацыя ў галіне складаная, але не крытычная. Таксама Прэзідэнт запатрабаваў далажыць пра аб'ёмы нафты ўласнай здабычы. Падрабязнасці ў наступным выпуску навін.