Захаваць незалежнасць Беларусі і адзінства народа

22 апреля 2014

Такімі словамі пачаў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сваё Пасланне да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Штогадовы зварот Кіраўніка дзяржавы - гэтая традыцыйная ключавая падзея ў жыцці грамадства, якая задае тон развіццю краіны на найбліжэйшую перспектыву. З пытання суверэнітэту размову Аляксандр Лукашэнка пачаткаў не выпадкова. Дзяржавы, што акружаюць Беларусь, прыйшлі ў рух. Бурліць Украіна, геапалітычныя змяненні адбываюцца ў Расіі, на пераломе гістарычных эпох знаходзіцца Еўропа. У гэтай сітуацыі Беларусь павінна любымі сродкамі абараніць галоўную каштоўнасць - незалежнасць краіны, святое права жыць на сваёй зямлі і самім распараджацца сваім лёсам, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.


Вялікую ўвагу ў звароце Кіраўнік дзяржавы надаў тэме карупцыі. Беларусь павінна паказаць прыклад барацьбы з гэтай з'явай. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў адміністрацыйных працэдурах ужо наведзены адносны парадак. Аднак дзяржапарат павінен пайсці на радыкальнае пазбаўленне ад залішніх і неўласцівых для яго функцый. Гаворка ідзе не толькі пра паўнамоцтвы грамадзянскіх чыноўнікаў, але і сілавых структур, кантралёраў. Нельга забываць, тыя, хто закліканы змагацца з карупцыяй, часам самі з'яўляюцца яе крыніцамі, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. У Беларусі будзе выдадзены дэкрэт, што забароніць перасаджваць у цёплыя месцы кіраўнікоў, якія правініліся.


Што тычыцца эканамічнага курсу Беларусі, сёлета трыма арыенцірамі, паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, павінны стаць удасканаленне механізмаў кіравання эканомікай, усямернае развіццё канкурэнцыі і паскоранае развіццё ўнутранага рынку.


Звярнуўшыся з Пасланнем да народа і парламента, Прэзідэнт па традыцыі адказаў на пытанні дэпутатаў. Было закранута шырокае кола тэм, што тычацца як унутранай, так і знешняй палітыкі краіны. Пасля сустрэчы парламентарыі падзяліліся сваімі ўражаннямі з нашымі карэспандэнтамі.