Спачуванні ў сувязі са смерцю Прэзідэнта В'етнама Чан Дай Куанга

21 сентября 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Генеральнаму сакратару Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама Нгуэн Фу Чонгу ў сувязі са смерцю Прэзідэнта гэтай краіны Чан Дай Куанга.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што свет пакінуў выбітны дзяржаўны і палітычны дзеяч, які прысвяціў жыццё самаадданаму служэнню сваёй краіне і яе народу. "Упэўнены, што яго стратэгічнае мышленне і грунтоўнае стаўленне да працы стануць прыкладам для будучых пакаленняў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста Прэзідэнт выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім Чан Дай Куанга, а таксама ўсяму народу В'етнама.