Спачуванні Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, Прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані і Генерал-губернатару Канады Жулі Пеет

8 января 2020
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, Прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані і Генерал-губернатару Канады  Жулі Пеет  у сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку крушэння самалёта авіякампаніі "Міжнародныя авіялініі Украіны" недалёка ад Тэгерана.

Глыбокія спачуванні і словы падтрымкі Кіраўнік дзяржавы таксама адрасаваў родным і блізкім усіх загінуўшых.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі з вялікім смуткам успрынялі трагічную вестку і падзяляюць боль незаменнай страты.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя