Спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

15 июля 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну, усяму расійскаму народу, родным і блізкім загінуўшых пры аварыі цягніка ў Маскоўскім метрапалітэне.


Паведамленне аб аварыі цягніка на Арбацка-Пакроўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна, якая выклікала чалавечыя ахвяры, болем адгукнулася ў сэрцах беларусаў, якія шчыра падзяляюць з Вамі пачуццё смутку, - гаворыцца ў спачуванні.