Спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР Зураба Саткілавы

18 сентября 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Зураба Саткілавы.

"Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі з сыходам з жыцця выбітнага тэнара, педагога, грамадскага дзеяча і выдатнага чалавека", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Зураб Саткілава пражыў яркае і насычанае жыццё, дасягнуў сапраўдных прафесійных вышынь і ўпісаў незабыўную старонку ў гісторыю сучаснага опернага мастацтва. "Яго творчасць атрымала ўсенародную любоў і павагу калег. Ён выхаваў некалькі пакаленняў маладых артыстаў і быў прыкладам самаадданага служэння сваёй Радзіме", - падкрэсліў беларускі лідар.