Спачуванне родным і блізкім Юрыя Лужкова

10 декабря 2019
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім Юрыя Лужкова з нагоды незаменнай страты.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з пачуццём вялізнага смутку і шкадавання ўспрыняў вестку аб яго смерці. "Сышоў з жыцця таленавіты палітык і выдатны дзяржаўны дзеяч, сапраўдны сябар Беларусі, які аддаў  шмат сіл і энергіі згуртаванню двух брацкіх  народаў, станаўленню і развіццю беларуска-расійскіх адносін, - гаворыцца ў спачуванні. - З яго імем непарыўна звязана мноства знакавых ініцыятыў і праектаў, якія дазволілі ўмацаваць кантакты паміж нашымі краінамі".