Спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Аўгусціна Мілаванава

19 июля 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Аўгусціна Мілаванава.   Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пайшоў з жыцця выбітны акцёр сучаснасці, чыя творчасць атрымала ўсенародную любоў і павагу калегаў. "Прыроджаная інтэлігентнасць, высокі прафесіяналізм і ўнікальная манера ігры дазволілі стварыць яму ў тэатры і кіно сотні запамінальных вобразаў, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай скарбніцы беларускага мастацтва. Ён выхаваў некалькі пакаленняў маладых артыстаў і стаў прыкладам самаадданага служэння Радзіме", - гаворыцца ў спачуванні.