Спачуванне ў сувязі са смерцю двойчы Героя Сацыялістычнай Працы Уладзіміра Бядулі

31 июля 2017
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім двойчы Героя Сацыялістычнай Працы Уладзіміра Бядулі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адыход з жыцця Уладзіміра Бядулі - незаменная страта для краіны. "Такія людзі, як ён, з'яўляюцца ўвасабленнем цэлай эпохі ў гісторыі Беларусі. Гэта быў паважаны народны дэпутат, яркі, таленавіты кіраўнік, які змог укараніць перадавыя метады вядзення сельскай гаспадаркі. Дзякуючы наватарскаму мысленню, вялікай энергіі і ўменню працаваць з людзьмі даручаная яму гаспадарка праславілася не толькі на Радзіме, але і далёка за яе межамі. Нашы аграрыі і сёння вучацца на бясцэнным вопыце гэтага працавітага, сумленнага, адданага справе чалавека", - гаворыцца ў спачуванні.