Спачуванні Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі

23 августа 2016

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, сем'ям і блізкім загінуўшых у выніку тэракта ў Газіянтэпе.

"Беларусь рашуча асуджае варварскую атаку супраць мірных грамадзян у турэцкай правінцыі Газіянтэп. Асаблівае абурэнне выклікае тое, што тэрарысты цынічна выбралі для нападу вясельныя ўрачыстасці і выкарысталі ў сваіх мэтах падлетка", - гаворыцца ў спачуванні.