Спачуванне Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі Дональду Трампу

5 августа 2019
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі Дональду Трампу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі масавых забойстваў у гарадах Эль-Паса штата Тэхас і Дэйтан штата Агая. 

"Немагчыма знайсці апраўданне бязлітаснаму і бессэнсоўнаму расстрэлу бязвінных людзей, - гаворыцца ў спачуванні. - Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю самыя шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых і ўсяму народу Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама жадаю найхутчэйшага выздараўлення параненым".