Спачуванне Прэзідэнту М'янмы Тхіну Чжо

8 июня 2017

У сувязі са шматлікімі ахвярамі крушэння ваеннага самалёта над Андаманскім морам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту М'янмы Тхіну Чжо, родным і блізкім загінуўшых.

"У Рэспубліцы Беларусь з вялікім смуткам успрынялі весткі аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку крушэння самалёта Ваенна-паветраных сіл М'янмы над Андаманскім морам", - падкрэсліваецца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў таксама словы падтрымкі Тхіну Чжо і ўсяму народу М'янмы.