Спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода

7 декабря 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода, родным і блізкім загінуўшых у выніку разбуральнага землетрасення ў правінцыі Ачэ.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што трагічная вестка выклікала ў Беларусі пачуццё вялікага смутку і шчырай спагады.