Спачуванне Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі

17 января 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі ў сувязі з гібеллю людзей з-за выбуху бытавога газу ў жылым доме ў Тбілісі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вестку аб трагедыі, якая здарылася ў грузінскай сталіцы, у Беларусі ўспрынялі з пачуццём глыбокага смутку. Ён таксама адрасаваў словы падтрымкі родным і блізкім загінуўшых і пажадаў найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым.