Спачуванне Прэм'ер-міністру Японіі Сіндза Абэ

15 октября 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэм'ер-міністру Японіі Сіндза Абэ ў сувязі з гібеллю людзей і шматлікімі разбурэннямі ў выніку тайфуну "Хагібіс".

"Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім загінуўшых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым і аднаўлення закранутых стыхіяй рэгіёнаў краіны", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.