Спачуванне генерал-губернатару Канады Жулі Пеет

21 апреля 2020
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне генерал-губернатару Канады Жулі Пеет у сувязі з расстрэлам мірных жыхароў у канадскай правінцыі Новая Шатландыя.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з вялікай скрухай успрынялі гэтую вестку. "Падзяляем гора і боль незаменнай страты па бязвінных ахвярах гэтага бязлітаснага злачынства, якому немагчыма знайсці апраўданне, - гаворыцца ў спачуванні. - Рашуча асуджаем любыя формы насілля, агрэсіі і нецярпімасці".

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні родным загінуўшых, а таксама пажадаў найхутчэйшай папраўкі пацярпелым.