Са светлым святам Вялікадня католікаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

21 апреля 2019

Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 21 красавіка 2019 года


Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас са святам Уваскрэсення Хрыстовага.

Гэта вялікае таінства ўвасабляе ў сабе самыя запаветныя мары, азначае перамогу жыцця і дабра, служыць невычэрпнай крыніцай духоўнай стойкасці.

Сцвярджаючы стваральныя ідэі братэрства і чалавекалюбства, Светлы Вялікдзень абуджае ў людзях імкненне жыць сумленна, быць міласэрнымі, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і суцяшэнні. Велікодныя дні нагадваюць нам аб нязменных хрысціянскіх каштоўнасцях, раскрываюць лепшыя душэўныя якасці, умацоўваюць мір і згоду ў грамадстве.

Жадаю вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, поспеху ва ўсіх пачынаннях. Няхай здзяйсняюцца самыя запаветныя мары, а ў вашых дамах і сем'ях заўсёды будуць спакой, цяпло і ўтульнасць.

Аляксандр Лукашэнка