Са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла павіншаваў Прэзідэнт Беларусі

19 апреля 2020
У маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля службу правёў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі  Кірыл разам з невялікай колькасцю клірыкаў расійскай сталіцы. Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы адзначыў, што ў храмах няма адчування пустаты, нягледзячы на тое, што набажэнствы праводзяцца без удзелу вернікаў. Са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. 
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Вялікдзень  з'яўляецца сімвалам духоўнага ператварэння грамадства і заахвочвае быць стойкімі і мужнымі перад зямнымі нягодамі, а ў цяперашні няпросты для сусветнай супольнасці час хай велікодная радасць стане невычарпальнай крыніцай веры і надзеі, дапаможа вынесці цяжкія выпрабаванні.