СНД павінна стаць больш прывабнай і ўплывовай структурай на міжнароднай арэне

17 сентября 2016

Вынікі 25 гадоў працы СНД, яе цяперашні стан і перспектывы развіцця абмеркавалі лідары краін Садружнасці ўчора ў Бішкеку.

У юбілейным саміце прыняў удзел і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Парадак дня прадстаўнічага форуму быў шырокі. Але ключавой тэмай стала рэфарміраванне арганізацыі. На думку Прэзідэнта Беларусі, СНД павінна стаць больш прывабнай і ўплывовай структурай на міжнароднай арэне. Садружнасць застаецца запатрабаванай пляцоўкай для палітычнага і эканамічнага ўзаемадзеяння. Тым не менш яе варта адаптаваць да сучасных рэалій.

Пры гэтым працу па адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій варта весці менавіта ў інтарэсах краін-удзельніц. Акрамя гэтага, паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, Беларусь будзе чакаць шматлікага ад старшынства ў СНД Расіі ў наступным годзе.

Вынікам юбілейнага саміта СНД стала прыняцце дакумента аб адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій. Таксама кіраўнікі дзяржаў зацвердзілі праграму супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам на наступныя тры гады, канвенцыю аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Падпісаны і блок дакументаў па развіцці ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы.