Сітуацыю на медыярынку абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці

12 февраля 2020
Маніпуляцыі, палітыка, асабістыя інтарэсы, фэйкі і аб'ектыўныя высновы. Сітуацыю на медыярынку ўчора абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці.

Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніцтвам найбуйнейшых СМІ Беларусі

На сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаўных СМІ Прэзідэнт прызнаў адставанне па форме падачы матэрыялаў, але не па змесце. Праўда ад лідараў думак, аўтарская журналістыка, тэхналагічнасць і апора на інфармацыйны суверэнітэт - з гэтага падмурка павінна і будзе большаць айчынная медыяпрастора.

Прэзідэнт выказаўся аб працы дзяржСМІ

Разбор палётаў ад Прэзідэнта атрымалі ўсе асноўныя сегменты медыярынку. Так, ад друкаванага слова чакаюць аналітыкі і лічбавізацыі. Класічнай журналістыцы з рэпутацыяй варта актыўна і маштабна канвертаваць матэрыялы ў анлайн-фарматы. Тэлевізару - быць, і тут прыярытэт - нацыянальны прадукт. Да канца года кантэнт сваёй вытворчасці ва ўсіх тэлеканалаў не павінен быць ніжэй за 30 працэнтаў. Праблемы нашага цэха Кіраўнік дзяржавы, як паказала нарада, ведае да нюансаў. А па многіх навацыях выступае не столькі медыякрытыкам, колькі ініцыятарам мадэрнізацыі. 

Беларуская тэматыка ў расійскіх СМІ

У фармаце адкрытага дыялогу Прэзідэнт прапанаваў абмеркаваць не толькі жыццёвыя праблемы СМІ, але і актуальную палітычную сітуацыю. Напрыклад, адносіны з усходнім саюзнікам па выніках перамоў у Сочы. Медыйныя патокі могуць як несці праўдзівую інфармацыю, так і наносіць істотную шкоду, у тым ліку і міждзяржаўным адносінам. Дарэчы, гэтае пытанне беларускі лідар нядаўна асабіста абмеркаваў з прэзідэнтам Расіі.