Cацыяльна-эканамічнае развіццё цэнтральнага рэгіёна абмеркавалi Прэзідэнт i губернатар Мінскай вобласці

15 сентября 2019
Сітуацыя ў сельскай гаспадарцы  на пастаянным кантролі Кіраўніка  дзяржавы. Яна ж стала прадметам абмеркавання і падчас рабочай сустрэчы Прэзідэнта з губернатарам Мінскай вобласці Анатолем Ісачанкам. 

Комплексна разгледзелі сацыяльна-эканамічнае развіццё цэнтральнага рэгіёна. Вобласць развіваецца стабільна: за 7 месяцаў эканоміка паказвае 5-працэнтны рост. АПК працуе з прыбыткам, тую самую добрую прыбаўку забяспечвае мяса-малочная галіна. 

Ёй, дарэчы, у свой час аказалі дапамогу, але ўсе абавязацельствы выконваюцца ў тэрмін. Што да працы прамысловасці, тут не без праблем: гэта і тыя самыя кадравыя пытанні, і неэфектыўныя прадпрыемствы, якім па-ранейшаму патрэбная падтрымка. Пазіцыя Прэзідэнта ў гэтым пытанні  прынцыповая.

Кіраўніцтва вобласці вырашае зараз яшчэ некалькі задач - гэта прыцягненне інвестыцый, адкрыццё новых вытворчасцяў і вырашэнне праблемы занятасці, а  таксама будаўніцтва жылля ў гарадах-спадарожніках. Абзавесціся ўласнымі квадратнымі метрамі прапаноўваюць і мінчанам, якія стаяць  у чарзе  на паляпшэнне жыллёвых умоў у сталіцы. Пілотным праектам стаў дом амаль на 200 кватэр у Смалявічах. Попыт на кватэру ў ім у 10 разоў перавысіў прапанаванне. 

Пра гэта ў праекце "Размова ў Прэзідэнта" расказаў старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Ён лічыць, што сёння гарады-спадарожнікі становяцца тэрыторыяй, прывабнай для жыцця. Таму ўжо зараз карэктуюцца генпланы па ўзвядзенні там новых кварталаў.

Паралельна ідзе вялікая работа па забеспячэнні шматдзетных сем'яў кватэрамі. Зараз іх у сталічным рэгіёне 6,5 тысячы. Кожная трэцяя такая сям'я зможа вырашыць сваё жыллёвае пытанне ўжо сёлета.