Сітуацыя на рынку працы ў Беларусі сёння стала галоўнай тэмай на вялікай нарадзе ў Прэзідэнта

14 мая 2015

Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, яму дакладваюць аб трывожных тэндэнцыях у гэтай сферы. Аляксандр Лукашэнка нагадаў ураду аб першараднай задачы - захаваць кваліфікаваныя кадры і не дапусціць сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і працоўных калектывах.

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў далажыў Прэзідэнту пра меры па стабілізацыі сітуацыі на рынку працы. На 1 мая ў Беларусі налічваецца 0,9% незанятага насельніцтва з ліку эканамічна актыўнага. Падрабязнасці вялікай нарады ў Прэзідэнта ў нашых наступных выпусках.

Як адзначыў прэм'ер, вызначаны ўплыў на рынак працы аказвае і знешняя міграцыя. Так, летась паток працоўных мігрантаў з Украіны павялічыўся ўтрая. Ён склаў амаль 18 000 чалавек. Большасць з іх былі ўладкаваныя на рабочыя спецыяльнасці. Падрабязнасці нарады ў Прэзідэнта - у "Панараме".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя