Сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы пад асаблівым кантролем Прэзідэнта

18 августа 2014
Сёння Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з Дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі Аляксандрам Мяжуевым. Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як ідуць справы на гэтым участку мяжы, ці ўсё ў парадку або ёсць праблемы. Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў: работа беларускіх пагранічнікаў павінна быць празрыстай і цалкам узгодненай з украінскімі калегамі. Ніякіх прэтэнзій да працы нашага боку быць не павінна.


Падчас сустрэчы Кіраўнік дзяржавы адзначыў добрую працу сілавых органаў, але звярнуў увагу на некаторыя дэталі. Так, Аляксандра Лукашэнку насцярожваюць пытанні дысцыпліны, асабліва сярод афіцэрскага і генеральскага корпусу. Таксама Кіраўнік дзяржавы не задаволены працай урадавай сувязі.