А.Лукашэнка: Сістэму адукацыі Беларусі ўдасканаляць у новым годзе

28 декабря 2017

Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт падчас навагодняга дабрачыннага свята ў Палацы Рэспублікі. У Мінск на галоўную ёлку з'ехаліся больш як 2 тысячы дзяцей з усёй краіны. Аляксандр Лукашэнка заклікаў юных беларусаў добра вучыцца, часцей адрывацца ад гаджэтаў, а галоўнае - берагчы і прымнажаць дасягненні сучаснай Беларусі.

Зала Палаца Рэспублікі сабрала выдатнікаў вучобы, пераможцаў алімпіяд, тых, хто выхоўваецца ў шматдзетных сем'ях і па розных прычынах застаўся без бацькоў. Галоўным падарункам стаў маляўнічы спектакль "Выкрадальнікі часу, або Як выратаваць Новы год". Казка, у якой дабро перамагае зло.