Сістэму адукацыі Беларусі плануецца сур'ёзна прааналізаваць

8 августа 2014

Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам Міністра адукацыі Сяргея Маскевіча і першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандра Радзькова. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі створана нармальная сістэма адукацыі, гаворка ідзе толькі пра яе ўдасканаленне, а не пра карэнныя рэформы.


Падчас гутаркі былі закрануты і іншыя пытанні. У прыватнасці, Кіраўнік дзяржавы цікавіўся вынікамі прыёмнай кампаніі і гатоўнасці навучальных устаноў да пачатку новага навучальнага года.